16 снежня 2025, aўторак, 21:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стала вядома, хто капае тунэлі на мяжы Беларусі і Польшчы

15
Стала вядома, хто капае тунэлі на мяжы Беларусі і Польшчы

Пра гэта паведаміў польскі міністр.

Тунэлі на мяжы Беларусі і Польшчы капаюць мігранты — курды. Пра гэта паведаміў міністр унутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Марцін Кервіньскі.

«Беларускія службы прывозяць шмат курдаў. Гэта былі курды. Я не ведаю, ці ўсе гэтыя тунэлі пракапалі курды, бо ўжо гаворка пра чацвёрты тунэль. У гэтым удзельнічаюць мігранты з Курдыстана, якія капаюць тунэлі. Наколькі нам неафіцыйна вядома, яны атрымліваюць пэўныя прэферэнцыі — у прыватнасці, права прайсці першымі праз тунэль у чарзе беларускіх службаў», — сказаў Кервіньскі ў інтэрв’ю RMF FM.

Польскія памежнікі выявілі тунэль пад беларуска-польскай мяжой 12 снежня. Ён цягнецца на некалькі дзясяткаў метраў.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках