Паблізу Мінска прадаюць амаль 250-гадовую сядзібу
5- 16.12.2025, 11:17
- 5,372
Кошт уражвае.
За 12 кіламетраў ад Мінска, у аграгарадку Сёмкава, выстаўлена на продаж старадаўняя сядзіба. Ёй амаль 250 гадоў. Кошт аб’екта — 457 тысяч долараў, піша «Зеркало».
Камплекс пабудаваны ў 1780 годзе. На продаж прапануюцца сядзібны дом і два флігелі, агульная плошча памяшканняў — 1954 квадратныя метры. Да будынкаў належыць зямельны ўчастак — «не зараслы, пакрыты травой» — плошчай 3,61 гектара.

Цяпер балансатрымальнік сядзібы — аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінскага райвыканкама. Выкарыстоўваць сядзібу пасля набыцця можна для сферы паслуг.

Інжынерная інфраструктура адсутнічае, але ёсць магчымасць падключэння да сістэм водазабеспячэння, газазабеспячэння, электразабеспячэння.
Кошт сядзібы — 457 324 долары.