У Салаўёва пасля падрыву расійскай падлодкі «Варшаўянка» здалі нервы
7- 16.12.2025, 10:49
- 30,998
Прапагандыст пачаў прасіць калегаў замаўчаць.
Галоўны прапагандыст Пуціна Уладзімір Салаўёў заявіў, што, паведамляючы пра падрыў падлодкі «Варшаўянка» дронамі СБУ, расійскія журналісты разганяюць «украінскія наратывы», піша «Диалог.UA».
Удар падводных дронаў Sea Baby СБУ вывеў з раўнавагі і падарваў не толькі субмарыну класа «Варшаўянка» ў Наварасійску, тое самае адбылося і з расійскім прапагандыстам Уладзімірам Салаўёвым.
Даведаўшыся пра паражэнне падлодкі, Салаўёў не стаў дыскутаваць і ўдакладняць дэталі (як нармальны журналіст) або выліваць нянавісць да ўсяго ўкраінскага (як звыклы Салаўёў), ён заклікаў усіх маўчаць і не рэпасціць паведамленні пра атаку на порт.
Салаўёў звярнуўся ў сваім Telegram-канале не толькі да журналістаў, але і да ваенных карэспандэнтаў, а таксама да блогераў.
«Прашу не разганяць украінскія наратывы і відэа ворага, а таксама не даваць на іх падставе сваіх ацэнак таму, што адбылося», — папрасіў прапагандыст.
Украінскі журналіст Дзяніс Казанскі у сваім Telegram-канале дапусціў, што прапагандыст Крамля чакае «афіцыйнай хлусні» ад кіраўніка дэпартамента інфармацыі і масавых камунікацый Мінабароны РФ Ігара Канашэнікава.