З Гомеля пусцяць прамы рэйс у Варшаву
2- 15.12.2025, 23:13
- 4,816
Колькі будзе каштаваць квіток.
Адкрыты продаж квіткоў на новы рэйс Гомель-Мазыр-Варшава. Адправленні з Гомеля — 18, 19, 21, 22 снежня, з Варшавы ў Гомель — 19, 20, 22, 23 снежня. Квіток з Гомеля да Варшавы каштуе 140 рублёў, з Мазыра — 130 рублёў.
Па дарозе аўтобус таксама заязджае ў Брэст. Праз Брэст будзе курсіраваць і яшчэ адзін міжнародны аўтобус Гродна-Варшава ад польскага перавозчыка. Адправленні з Гродна 17, 19, 21, 23, 27 снежня (адпраўленне ў 12.30). Рэйсы з Варшавы прызначаны на 18, 20, 22, 24, 28 снежня (адпраўленне ў 11.30). Кошт квітка — 130 рублёў.
У Віцебск з Варшавы таксама можна дабрацца без перасадак. З 19 снежня на гэтым напрамку пачне курсіраваць прамы аўтобус. Цяпер квіток з Віцебска ў Варшаву каштуе 190 рублёў.