У Мінску запалілі навагоднюю ілюмінацыю
3- 15.12.2025, 22:04
- 2,196
Фотафакт.
Уся сталіца заззяла святочнымі агнямі вечарам 15 снежня.
Разам з метрамі гірлянд запалілі і галоўную ёлку краіны — на Кастрычніцкай плошчы.
Дарэчы, гэта навагодняя прыгажуня засвяцілася не адна — ва ўсіх раёнах Мінска гэтак жа папрыгажэлі зялёныя сімвалы Новага года.
Заззяў і галоўны праспект краіны — праспект Незалежнасці асвятлілі тысячы гірлянд і кампазіцый, перадае «Точка».










