Вызвалена найстарэйшая палітзняволеная ў Беларусі
4- 15.12.2025, 11:34
- 7,206
Яе вывезлі ва Украіну.
Вызваленая і вывезеная ва Украіну найстарэйшая палітзняволеная ў Беларусі — 70-гадовая пенсіянерка з Беларусі Софія Бачурынская, піша «Медыязона».
Софію затрымалі ў снежні 2024 года і абвінавацілі паводле артыкулаў аб абразе Лукашэнкі і паклёпе на яго (арт. 368 і 367 КК), абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК) і ўдзеле ў «экстрэмісцкім фармаванні» (арт. 361-1 КК). Суд прысудзіў яе да двух гадоў калоніі, яна адбывала тэрмін у жаночай ІК-4 у Гомелі.
Да затрымання Бачурынская некалькі гадоў займалася сеткавым маркетынгам, а таксама шмат падарожнічала — была ў некалькіх краінах ЕС, а таксама ва Украіне.