15 снежня 2025, панядзелак, 11:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бабарыка расказаў пра сустрэчу з Лукашэнкам у СІЗА КДБ

8
Бабарыка расказаў пра сустрэчу з Лукашэнкам у СІЗА КДБ
Віктар Бабарыка
Фота: lookby.media

Экс-палітвязень адзначыў, што для вязняў яна была бескарыснай.

Экс-палітвязень Віктар Бабарыка расказаў пра сустрэчу палітвязняў у СІЗА КДБ з Аляксандрам Лукашэнкам у 2020 годзе, піша «Зеркало».

«Па-першае, ён [Лукашэнка] прыехаў не да мяне — ён прыехаў да нас, да ўсіх. Для мяне гэта была не вельмі зразумелая гісторыя. Я заўсёды кажу, што не вельмі разумею рэчы, калі цябе будзяць, нічога не кажуць, кудысьці прыводзяць і кажуць: «Ну вось, цяпер нешта скажы». Ну што сказаць? Дайце хаця б 15 хвілін. Таму я не разумею, навошта ўсё гэта было», — сказаў Бабарыка.

Экс-палітвязень адзначыў, што для вязняў сустрэча была бескарыснай — за выключэннем лазні, куды іх вазілі памыцца.

«Па сутнасці, гэта была адзіная карысць. Але не мы гэтую сустрэчу арганізоўвалі, адмаўляцца ад яе было б дзіўнавата, бо пра тое, што яна будзе, мы даведаліся, калі ўжо яе ўбачылі. Я ўдзячны за тое, што ўбачыў там свайго сына, сяброў, усіх тых, каго не бачыў. Нам удалося пагаварыць, у нас было дзве сустрэчы — гэта супер. Усё астатняе было не для нас. Навошта арганізатары ўсё гэта ўладкавалі — гэта пытанне не да мяне. Для нас яна была бессэнсоўнай, бо мы нічога не даведаліся: нешта пагаварылі, нас нешта спыталі, мы нешта спыталі. Таму, калі шчыра, не ведаю, навошта. Пустое», — сказаў Віктар Бабарыка.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках