Расіяне выйшлі на пратэст супраць блакіроўкі гульнявой платформы
8- 15.12.2025, 9:20
- 5,184
Ёсць затрыманыя.
У Томску прайшоў пікет супраць блакіроўкі ў РФ гульнявой онлайн-платформы Roblox. У мерапрыемстве на вуліцы Высоцкага ў нядзелю, 14 снежня, удзельнічалі больш за 50 чалавек, паведамляе са спасылкай на папярэднія даныя мясцовае выданне Tomsk.ru.
Паліцыянты затрымалі двух пратэстоўцаў, аднаго з іх даставілі ў аддзяленне па падазрэнні ў дэманстрацыі экстрэмісцкай сімволікі.
Сярод удзельнікаў акцыі былі як прыхільнікі, так і праціўнікі забароны Roblox. У прыватнасці, гучалі меркаванні пра карысны ўплыў гульнявой платформы на дзяцей. Іншыя прысутныя ўказвалі на замежнае паходжанне Roblox і заклікалі «падтрымліваць расійскіх вытворцаў».
Пікет быў арганізаваны мясцовым актывістам Антонам Ісакавым, улады далі дазвол на яго правядзенне.
Раскамнагляд на пачатку снежня заблакаваў Roblox, указаўшы на распаўсюджанне праз «папулярны ў дзяцей сэрвіс экстрэмісцкіх матэрыялаў».