Беспілотнікі атакавалі Афіпскі НПЗ: у горадзе пачаўся блэкаўт
3- 14.12.2025, 15:34
- 3,920
Завод з’яўляецца адным з найбуйнейшых у Расіі.
У ноч з 13 на 14 снежня беспілотнікі зноў атакавалі Афіпскі нафтаперапрацоўчы завод, размешчаны ў Краснадарскім краі РФ.
Як паведамляе Цензор.НЕТ, гэты НПЗ з’яўляецца адным з найбуйнейшых і забяспечвае вайсковыя падраздзяленні Узброеных Сіл РФ.
Мясцовыя жыхары ў тэлеграм-каналах паведамляюць пра магутныя выбухі і поўнае адключэнне электраэнергіі ў горадзе.
У горадзе - блэкаўт.
На абнародаваных кадрах відаць яркае зарэва ў момант трапляння, а таксама чутныя каментары відавочцы, які зняў падзею.