Пад Гроднам загарэўся касцёл XVIII стагоддзя
8- 14.12.2025, 15:29
- 5,480
Полымя ахапіла дах.
У аграгарадку Сапоцкін Гродзенскага раёна загарэўся касцёл Узнясення Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Язафата Кунцэвіча, пабудаваны ў 1789 годзе.
Як паведамляе прэс-служба МНС, полымя ахапіла дах касцёла. Да тушэння прыцягнулі 16 адзінак тэхнікі і 47 чалавек асабістага складу МНС.
Ратавальнікам давялося разабіраць дахавое пакрыццё, каб патушыць схаваныя ачагі гарэння. Складанасць была ў тым, што будынак касцёла двухпавярховы, вышыня ў піках — 25 метраў.
Агнём пашкоджаны дах і лачанне па ўсёй плошчы будынка. Закопчаныя сцены, столь і ўнутранае аздабленне касцёла. Пацярпелых няма.


.jpg)