Кіраўнік МЗС Германіі: Наша мэта — вызваленне ўсіх палітычных зняволеных у Беларусі
1- 14.12.2025, 12:01
- 1,090
Фота: Getty Images
За кратамі застаецца яшчэ шмат вязняў сумлення.
13 снежня пасля сустрэчы Лукашэнкі са спецыяльным пасланнікам ЗША ў справах Беларусі Джонам Коулом у Беларусі вызвалілі 123 палітычных зняволеных. Іх усіх вывезлі за мяжу, галоўным чынам ва Украіну.
Еўрапейскія палітыкі адрэагавалі на вызваленне беларускіх палітычных зняволеных.
«Я вельмі рады вызваленню Марыі Калеснікавай, Віктара Бабарыкі, Алеся Бяляцкага, Максіма Знака і больш за 100 іншых зняволеных у Беларусі. Я дзякую ўраду ЗША за ягоныя намаганні», — напісаў у Х міністр замежных спраў Германіі Ёган Вадэфуль. Як і Каллас, ён напісаў, што мэтай нямецкага ўрада «застаецца вызваленне ўсіх, хто па-ранейшаму знаходзіцца ў зняволенні з палітычных матываў».
Ich bin sehr erleichtert über die Freilassung von Maria #Kalesnikava, Wiktor #Babariko, Ales #Bialiatski, Maxim #Znak und über 100 weiterer Gefangener in #Belarus. Ich danke der US-Regierung 🇺🇸für ihren Einsatz. 1/2
— Johann Wadephul (@AussenMinDE) December 13, 2025
Нагадаем, што ўчора Лукашэнка вызваліў 123 палітычных зняволеных.
Сярод тых, хто выйшаў на волю, — лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі, апазіцыйны палітык Павел Севярынец, праваабаронца Уладзімір Лабковіч і шэраг іншых вязняў сумлення.
Большасць памілаваных былі прымусова вывезеныя на тэрыторыю Украіны.