На волю выйшла палітзняволеная Вікторыя Кульша
2- 13.12.2025, 22:01
- 4,524
Яе затрымалі ў лістападзе 2020 года.
Палітзняволеная Вікторыя Кульша на волі. Пра гэта стала вядома «Зеркалу».
Вікторыю затрымалі ў лістападзе 2020 года за адміністраванне чату «Вадзіцелі 97% Мінск». Ёй некалькі разоў працягвалі тэрмін у калоніі за «непадпарадкаванне адміністрацыі».
У няволі ў Кульшы абвастрыліся праблемы са здароўем.
Нагадаем, што сёння Лукашэнка вызваліў 123 палітзняволеных.
Сярод тых, хто выйшаў на волю, — лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі, апазіцыйны палітык Павел Севярынец, праваабаронца Уладзімір Лобковіч і шэраг іншых вязняў сумлення.
Большасць памілаваных былі прымусова вывезеныя на тэрыторыю Украіны.