Андрэй Войніч: Гэта радасная і хвалюючая падзея
- 13.12.2025, 20:52
- 1,348
Сёння ў герояў пачынаецца вольнае жыццё.
Каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэй Войніч пракаментаваў выхад на волю 123 палітвязняў:
- Віншую ўсіх вызваленых і іх сем’і! Гэта радасная і хвалюючая падзея, тым больш, што сярод вызваленых ёсць такія волаты, як Севярынец, Бяляцкі, Знак, Калеснікава і Бабарыка.
Добра ведаю не па чутках, якія пачуцці цяпер адчуваюць не толькі вызваленыя, але і тысячы тых, хто чакалі і перажывалі за іх кожны дзень.
Самае цяжкае засталося ззаду, і сёння ў герояў пачынаецца вольнае жыццё.
Нагадаем, што Андрэй Войніч правёў у лукашэнкаўскіх турмах амаль пяць гадоў.
25 верасня 2020 года яго разам з іншымі актывістамі «Еўрапейскай Беларусі» затрымалі сілавікі. Войніча асудзілі за «падрыхтоўку да масавых беспарадкаў» на сем гадоў калоніі.
11 верасня 2025 года ён быў вызвалены і прымусова дэпартаваны у Літву разам з іншымі былымі вязнямі сумлення.