Расія нанесла ўдар па турэцкім грамадзянскім судне ў Чорным моры
3- 13.12.2025, 20:03
- 4,436
Гэта ўжо другі такі інцыдэнт за апошнія дні.
У суботу, 13 лістапада, расійскі беспілотнік нанёс целенакіраваны ўдар па турэцкім судне VIVA ў Чорным моры. Пра гэта паведамляе прэс-служба ВМС Украіны.
Адзначаецца, што судна накіроўвалася па «зернавым калідоры» ў Егіпет з грузам сланечнікавага алею. Паводле звестак ваеннага ведамства, удар быў нанесены ў адкрытым моры, у выключнай марской эканамічнай зоне Украіны, але па-за межамі дзеяння украінскай СПА. На борце судна знаходзіліся 11 грамадзян Турцыі.
«РФ груба і цынічна парушае нормы міжнароднага марскога права. Падобныя дзеянні наўпрост супярэчаць асноўным прынцыпам свабоды суднаходства», — гаворыцца ў паведамленні.
Адзначаецца, што ў выніку атакі экіпаж не пацярпеў, і судна накіроўваецца ў порт прызначэння ў Егіпце.
ВМС таксама апублікавалі кадры з наступствамі траплення беспілотніка ў судна.