Бабарыка, Калеснікава і Знак сустрэліся на волі
6- 13.12.2025, 18:32
- 11,298
Відэафакт.
Сярод вызваленых рэжымам Лукашэнкі 123 палітвязняў — экс-кандыдат у прэзідэнты Віктар Бабарыка і прадстаўнікі яго штаба Марыя Калеснікава і Максім Знак. Яны былі высланыя ва Украіну.
З'явілася відэа сустрэчы былых палітвязняў.
Нагадаем, Лукашэнка вызваліў 123 палітвязняў. Пра гэта стала вядома сёння, 13 снежня. Сярод тых, хто выйшаў на волю, — лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі, апазіцыйны палітык Павал Севярынец, праваабаронцы Валянцін Стэфановіч, Уладзімір Лабковіч і шэраг іншых вязняў сумлення.