Алесь Бяляцкі знаходзіцца ў пасольстве ЗША ў Вільнюсе
2- 13.12.2025, 18:18
- 3,624
Пра гэта паведаміла «Вясна».
Сёння з лукашэнкаўскіх турмаў былі адразу вызвалены 123 чалавекі. Сярод іх — кіраўнік і стваральнік праваабарончага цэнтра «Вясна», лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі.
Яго трымалі ў няволі чатыры гады і пяць месяцаў. На волю ён выйшаў з горацкай калоніі № 9.
Як паведамляе «Вясна», цяпер Бяляцкі знаходзіцца ў пасольстве ЗША ў Вільнюсе.