На волю выйшлі Беляцкі, Бабарыка, Калеснікава, Севярынец і яшчэ 119 палітвязняў
42- 13.12.2025, 16:24
- 39,322
(абнаўляецца) Большасць з іх вывезлі на тэрыторыю Украіны.
Лукашэнка вызваліў 123 палітвязняў. Пра гэта стала вядома сёння, 13 снежня. Сярод тых, хто выйшаў на волю — экс-банкір Віктар Бабарыка, Марыя Калеснікава, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Алесь Беляцкі, Максім Знак, Павел Севярынец, галоўная рэдактарка партала tut.by Марына Золатава, палітолаг Аляксандр Фядута, праваабаронцы Валянцін Стэфановіч, Уладзімір Лабковіч, Алена Гнаўк, Марыя Батальёнак (Літва), Ганна Сакаленка (Латвія), Аляксандр Сырыца (Аўстралія), Наканісі Масатосі (Японія), Раман Галуза (Польшча), Наталля Бельская (ЗША). 114 з іх вывезлі на тэрыторыю Украіны. У Літву вывезлі толькі Алеся Беляцкага і сямёх замежных грамадзян.
Паведамляецца, што таксама вызвалены грамадзяне Вялікабрытаніі, ЗША, Літвы, Украіны, Латвіі, Аўстраліі, Японіі.
Заўважым, ЗША здымаюць санкцыі з беларускага калію. Пра гэта паведаміў пасланец прэзідэнта ЗША Джон Коул на сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам 13 снежня.
«У адпаведнасці з указаннямі прэзідэнта Трампа ЗША здымаюць санкцыі з калію. Думаю, гэта вельмі добры крок з боку ЗША для Беларусі. Мы іх здымаем цяпер», — заявіў Джон Коул.








