13 снежня 2025, Субота, 14:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Асіповічамі казуля ўзварушыла цэлае міністэрства

4
Пад Асіповічамі казуля ўзварушыла цэлае міністэрства

Да жывёлы, якая «актыўна кармілася і перамяшчалася», выехала камісія.

Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі паведаміла, што ў Магілёўскай вобласці, недалёка ад Асіповічаў, у вёсцы Вяз’е да людзей выйшла дзікая казуля і не спрабавала ўцякаць.

На месца адправілі цэлую камісію па аказанні дапамогі дзікім жывёлам, якія апынуліся ў скрутным становішчы.

Спецыялісты правялі назіранне і зрабілі выснову.

«Падчас агляду дзікай жывёлы ўстаноўлена, што казуля актыўна кармілася і перамяшчалася. Пры візуальным аглядзе траўмаў не выяўлена. У сувязі з гэтым было прынята рашэнне вярнуць жывёлу ў натуральнае асяроддзе пражывання», — паведамілі ў міністэрстве.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках