Сілы абароны Украіны разаблачылі чарговы фэйк РФ
- 12.12.2025, 23:25
- 1,218
Украінскія абаронцы абараняюць Наваданілаўку.
Расійскія акупанты здаюцца ў палон украінскім абаронцам каля вёскі Наваданілаўка Запарожскай вобласці, пра «захоп» якой заявіла прапаганда РФ.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на Сілы абароны Поўдня Украіны.
У Сілах абароны адзначылі, што толькі за суткі на поўдні Украіны 12 акупантаў здаліся ў палон.
У прыватнасці, было апублікавана відэа, на якім двое расійскіх акупантаў добраахвотна здаюцца ў палон каля вёскі Наваданілаўка.
«Інфармацыя пра нібыта захоп дадзенага населенага пункта не адпавядае рэчаіснасці. Акупанты маюць занадта нізкі маральны дух, абумоўлены бесчалавечным стаўленнем, жахлівымі ўмовамі і безадказнымі рашэннямі камандавання, якое адпраўляе сваіх салдат «на мяса», — падкрэслілі ў Сілах абароны.

Там дадалі, што расійскія салдаты адмаўляюцца ісці на гібель і прымаюць адзінае правільнае рашэнне.
Пры гэтым украінскія воіны забяспечваюць палонным суправаджэнне і бяспеку, каб іх не ліквідавалі іншыя салдаты РФ.