У Узбекістане забароняць купляць алкаголь і тытунь за наяўныя
- 11.12.2025, 22:51
З 1 красавіка 2026 года.
У Узбекістане ў межах барацьбы з ценявой эканомікай з 1 красавіка 2026 года будзе забаронена купляць шэраг прадуктаў і рэчаў за наяўныя грошы. Адпаведны ўказ прэзідэнта Шаўката Мірзіёева апублікаваны ў Нацыянальнай базе даных заканадаўства рэспублікі.
Згодна з дакументам, з 1 красавіка наступнага года ў Узбекістане нельга будзе купіць за наяўныя алкаголь, тытунь, нерухомасць, а таксама аўтамабілі і тавары даражэйшыя за 25 млн сумаў. Таксама пад абмежаванні трапяць аплата паслуг дзяржаўных органаў, аплата ЖКГ (электраэнергія, газ і вада), бензін і іншыя катэгорыі тавараў. За іх можна будзе разлічвацца толькі з выкарыстаннем безнаяўных плацяжоў або QR-кодаў.