МАК дазволіў праводзіць міжнародныя турніры ў Беларусі
5- 11.12.2025, 22:17
- 1,098
Выканаўчы камітэт Міжнароднага алімпійскага камітэта памякчыў санкцыі.
Выканаўчы камітэт Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК) адмяніў рэкамендацыю, якая дзейнічала з 2022 года, не праводзіць міжнародныя турніры ў Беларусі, паведамляецца на сайце арганізацыі.
Міжнародным федэрацыям па-ранейшаму варта ўстрымлівацца ад арганізацыі або падтрымкі спартыўных мерапрыемстваў у Расіі.
Іншыя санкцыі МАК супраць урадаў Расіі і Беларусі, уведзеныя пасля пачатку вайны ва Украіне, павінны заставацца ў сіле, у прыватнасці, абмежаванне на запрашэнне чыноўнікаў на спартыўныя мерапрыемствы або сустрэчы.
Пры гэтым МАК пакінуў у сіле абмежаванні для расіян і беларусаў на дарослых спаборніцтвах (нейтральны статус, індывідуальныя віды спорту), а для юнацкіх турніраў параіў іх адмяніць.