У Гродне мужчына знайшоў жаночую сумачку з буйной сумай грошай і вярнуў яе ўладальніцы
5- 11.12.2025, 21:37
- 3,216
У сумачцы было 14 тысяч беларускіх рублёў.
8 снежня 39‑гадовая жыхарка Гродна пайшла ў супермаркет, узяўшы з сабой сумачку, дзе, акрамя пашпарта, была вялікая сума грошай у розных валютах (14 тысяч беларускіх рублёў у эквіваленце). На выхадзе з крамы жанчына выпадкова пакінула сумачку каля аўтамабіля.
Калі яна заўважыла згубу, то звярнулася ў РАУС.

Тым часам у міліцыю паступіла інфармацыя пра знаходку на вуліцы Гагарына. Высветлілася, што гэта была тая самая сумачка.
Мужчына, які знайшоў рэч на паркоўцы, праглядзеў змесціва і прыняў рашэнне вярнуць грошы ўладальніцы.