11 снежня 2025, Чацвер, 22:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рост эканомікі Украіны паскорыўся да 5,3% у лістападзе

Рост эканомікі Украіны паскорыўся да 5,3% у лістападзе

Нягледзячы на абстрэлы энергетычнай інфраструктуры.

У лістападзе 2025 года рост рэальнага ВУП Украіны паскорыўся да 5,3% супраць 2,3% у кастрычніку. Пра гэта паведаміла Міністэрства эканомікі Украіны.

Асноўнымі драйверамі паскарэння сталі сельская гаспадарка, унутраны гандаль, будаўніцтва і перапрацоўчая прамысловасць.

«Украінская эканоміка працягвае расці, нягледзячы на збоі ў энергазабеспячэнні, выкліканыя масіраванымі атакамі на крытычную інфраструктуру, бізнес надалей адаптуецца да складаных умоў. І пры гэтым Украіна дэманструе больш дынамічны рост, чым РФ», – адзначыў міністр эканомікі, навакольнага асяроддзя і сельскай гаспадаркі Аляксей Сабалеў.

Эканамічны рост падтрымліваюць праграмы развіцця бізнесу і міжнародная дапамога, якія стымулююць унутраную вытворчасць. Важным фактарам таксама стала бюджэтнае фінансаванне аднаўлення пашкоджанай крытычнай інфраструктуры, будаўніцтва жылля і закупаў для абароннай прамысловасці.

Акрамя таго, як сцвярджаюць у міністэрстве, працягваюцца структурныя змены ў вытворчасці: расце ўдзельная вага галін з высокай дададзенай вартасцю. Так, удзельная вага машынабудавання павялічылася да 9% супраць 5,7% у 2021 годзе.

Павялічваецца загрузка магутнасцяў у фармацэўтычнай, мэблевай, дрэваапрацоўчай, харчовай і тэкстыльнай прамысловасці.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках