Пуцін пагаварыў з Мадурам на фоне пагроз Венесуэле з боку Трампа
15- 11.12.2025, 19:29
- 9,516
Сябар Лукашэнкі ўсё ж уцячэ ў Расію?
Дыктатар Расіі Уладзімір Пуцін правёў тэлефонную размову з кіраўніком Венесуэлы Нікаласам Мадурам, паведамляе прэс-служба Крамля.
Раніцай прэс-сакратар кіраўніка Расіі Дзмітрый Пяскоў паведаміў, што ўвечары Пуцін, магчыма, правядзе міжнародную тэлефонную размову, але не ўдакладніў, з кім.
Падчас размовы Пуцін і Мадура «абмяняліся меркаваннямі па пытаннях далейшага развіцця сяброўскіх расійска-венесуэльскіх адносін у рэчышчы дагавора аб стратэгічным партнёрстве і супрацоўніцтве, які ўступіў у сілу ў лістападзе 2025 года».
Пуцін са свайго боку выказаў падтрымку курсу ўрада Мадуры на «абарону нацыянальных інтарэсаў і суверэнітэту ва ўмовах узмацнення вонкавага ціску».