Месі адкрые 20-метровы помнік самому сабе ў Індыі
5- 11.12.2025, 19:08
- 1,920
Цырымонія адбудзецца ў Калкаце.
Васьмікратны ўладальнік «Залатога мяча» Ліянэль Месі 13 снежня наведаe індыйскую Калкату, дзе возьме ўдзел у адкрыцці помніка ў яго гонар вышынёй 70 футаў (21,3 м), піша BBC.
Манумент вырабілі за 27 дзён.
Таксама ў Калкаце будзе фан-зона са статуяй Месі, які сядзіць на троне, і копіямі яго трафеяў, а таксама копія дому аргенцінца ў Маямі.
Месі ў межах «туру найвялікшага гульца ўсіх часоў» (GOAT) таксама наведае Хайдарабад, Мумбаі і Дэлі. Яго будуць суправаджаць аднаклубнікі па «Інтэр Маямі» Луіс Суарэс і Радрыга дэ Пол, з якімі ён раней стаў чэмпіёнам MLS.
Нападніку прысвечана бронзавая статуя, адкрытая ў 2016 годзе ў Буэнас-Айрэсе; помнік Месі таксама хочуць зрабіць на хатнім стадыёне «Барселоны».