У Мінску пенсіянерка праткнула ўсе колы прыпаркаванага аўтамабіля
16- 11.12.2025, 18:24
- 8,692
Так жанчына вырашыла «даць урок» кіроўцу.
Пенсіянерка шылам праткнула чатыры колы ў аўтамабілі, які замінаў ёй прайсці, паведамілі ў прэс-службе ГУУС.
У міліцыю паступіла паведамленне ад мужчыны, які паведаміў пра пашкоджанне шын у ягоным Nissan. Супрацоўнікі міліцыі ўстанавілі, што да гэтага датычная 61-гадовая жанчына: яна шылам праткнула ўсе колы прыпаркаванага ў двары аўтамабіля і пайшла.
Паводле слоў пенсіянеркі, машына замінала ёй прайсці, таму яна вырашыла «даць урок» уладальніку.
Узбуджана крымінальная справа па факце хуліганства. Сума прычыненай шкоды, якую мінчанцы давядзецца пакрыць, вызначаецца.