У Драздах прадаюць катэдж памерам з супермаркетам
25- 11.12.2025, 21:00
- 16,798
Кошт уражвае.
У Драздах у Мінску прадаюць катэдж саліднай плошчы. Мінулым летам яго прапаноўвалі за 10 млн рублёў, але ахвотных купіць нерухомасць не знайшлося — і ў снежні ўладальнік падняў цану яшчэ на 2 млн.
Чатырохузроўневы катэдж выставілі на продаж на вуліцы Ціхай. Яго агульная плошча ўражвае — 2000 м², з іх жылая — 1275 м². Дом стаіць на ўчастку ў 14,5 сотак.

Яго пабудавалі ў 2023 годзе. Аднак дом унутры ўсё яшчэ не ўладкаваны.
Зыходзячы з планіроўкі, нерухомасць падзелена на дзве часткі, таму ў ёй могуць жыць дзве сем’і, у кожнай з якіх будзе свой уваход.

Ля дома — паркоўка на 10 аўтамабіляў з электразарадкамі. Таксама ёсць вялікая тэраса.
Кошт катэджа — 12 476 450 рублёў, або 4,3 млн долараў. А летам гэтага года яго прадавалі за 10 млн рублёў, або 3,5 млн долараў. То-бок менш чым за паўгода кошт вырас больш чым на 20%.
