11 снежня 2025, Чацвер, 16:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Польшчы затрымалі расійскага археолага

3
У Польшчы затрымалі расійскага археолага

Па запыце Украіны.

У Польшчы затрымалі расійскага археолага, супрацоўніка Эрмітажа Аляксандра Буцягіна, паведамляе RMF FM. Гэта было зроблена па запыце Украіны, якая абвінавачвае вучонага ў незаконных раскопках у анексаваным Крыме, якія нанеслі шкоду на 200 млн грыўняў.

Буцягіна адправілі пад арышт на 40 дзён. Кіеў будзе патрабаваць яго экстрадыцыі па справе аб знішчэнні аб’екта культурнай спадчыны — «Старажытны горад Мірмекій» у Керчы. Украіна разысквае вучонага з лістапада гэтага года, там яму пагражае да дзесяці гадоў пазбаўлення волі.

Буцягін кіруе аддзелам антычнай археалогіі ў Эрмітажы. Паводле дадзеных радыёстанцыі, вучоны апынуўся ў Польшчы транзітам — на шляху з Нідэрландаў, дзе ён чытаў серыю лекцый, у адну з балканскіх краін. У Крамлі назвалі затрыманне Буцягіна ў Польшчы «прававым бязмежжам».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках