Мадура рыхтуецца збегчы ў Беларусь?
34- 11.12.2025, 19:56
- 26,836
Фота: Reuters
Лукашэнка сустрэўся з паслом Венесуэлы.
Аляксандр Лукашэнка сёння сустрэўся з паслом Венесуэлы ў Расіі Хесусам Рафаэлем Саласарам Веласкесам. Як вынікае са слоў Лукашэнкі, дыпламат вярнуўся да яго пасля сустрэчы з кіраўніком гэтай краіны Нікаласам Мадура.
Дыктатар сустракаўся з Веласкесам 25 лістапада. Тады ён прасіў перадаць Нікаласу Мадура, што яго заўсёды чакаюць у Беларусі.
ЗША ў апошнія месяцы сцягвалі ў Карыбскае мора значныя сілы. Да сярэдзіны лістапада колькасць амерыканскіх вайсковых у рэгіёне дасягнула 15 тыс. чалавек. Гэта самая буйная групоўка войскаў ЗША ў Карыбах за некалькі дзесяцігоддзяў.
29 лістапада ЗША абвясцілі пра закрыццё паветранай прасторы над Венесуэлай.
9 снежня прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што «дні Мадура злічаныя».
@charter97.org Мадура ўцякае ў Беларусь? #беларусь #навіны #мадура #лукашэнка #трамп #зша ♬ арыгінальны гук - Хартыя97