Сабаленка адказала на пытанне аб змене грамадзянства
16- 11.12.2025, 12:29
- 9,940
Тэнісістка згадала пра дзяцей.
Першая ракета свету ў жаночым адзіночным разрадзе Арына Сабаленка падкрэсліла, што ніколі не пойдзе на змену грамадзянства.
Паводле слоў беларускай тэнісісткі, у такім выпадку яна рызыкуе здрадзіць пачаткоўцам тэнісістам з роднай краіны, якія займаюцца спортам і раўняюцца на чатырохразовую чэмпіёнку турніраў «Вялікага шлема».
«Заўсёды ганарылася і ганаруся тым, што магу прадстаўляць на спаборніцтвах такую маленькую краіну, як Беларусь. Думаю, гэта падштурхоўвае дзяцей у краіне займацца тэнісам. Мяняць грамадзянства — не мой выпадак. Я не хачу падманваць тых дзяцей з Беларусі, якія на мяне глядзяць. Таму і надалей хацела б прадстаўляць сваю краіну толькі дзеля іх», — абнадзеіла Сабаленка.
Арына дадала, што яе акрыляе, калі яна служыць для кагосьці прыкладам.
«Хачу, каб усе бачылі, што дзяўчына з маленькай краіны здольная дамагчыся таго, каб гуляць на высокім узроўні. Каб мой прыклад натхняў іх. Спадзяюся, гэта надае многім упэўненасці, што і яны могуць дасягнуць сусветнага ўзроўню», — дадала тэнісістка.