Трамп абвясціў пра затрыманне «вельмі вялікага» танкера ля берагоў Венесуэлы
- 11.12.2025, 5:07
- 1,050
Прэзідэнт ЗША пацвердзіў інфармацыю СМІ.
Улады ЗША затрымалі нафтавы танкер ля берагоў Венесуэлы, паведамілі Reuters два амерыканскія чыноўнікі. Паводле крыніц, аперацыяй кіравала Берагавая ахова ЗША. Назву танкера і дакладнае месца перахопу яны не ўдакладнілі.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп пацвердзіў аперацыю, заявіўшы журналістам, што ваенныя толькі што захапілі ля ўзбярэжжа Венесуэлы «буйны танкер, вельмі вялікі, самы буйны, калі-небудзь захоплены».
Затрыманне адбылося на фоне нарашчвання ваенных сіл Злучаных Штатаў у рэгіёне. Да сярэдзіны лістапада колькасць амерыканскіх ваенных у рэгіёне дасягнула 15 тыс. чалавек.
Да гэтага Трамп у інтэрв’ю Politico заявіў, што кіраванне дыктатара Венесуэлы хутка завершыцца, а дні Мадура «палічаныя».