Узброеныя Сілы Украіны знішчылі паўночнакарэйскую РСЗА TYPE 75
- 11.12.2025, 3:36
Відэафакт.
Ваяры 45-й асобнай артылерыйскай брыгады Узброеных Сіл Украіны падчас палявання на ўсходнім напрамку знішчылі паўночнакарэйскую РСЗА акупантаў.
Як паведамляе Цензор.НЕТ, аператарам БПЛА ўдалося выявіць і ўразіць 107-мм рэактыўную сістэму залпавага агню TYPE 75.
Таксама байцы паведамілі:
«Гэтая мадэль створаная на аснове кітайскай TYPE 63, якая, у сваю чаргу, з'яўляецца копіяй савецкай РПУ-14. Падобныя сістэмы праціўнік усё часцей выкарыстоўвае з пачатку 2025 года».