10 снежня 2025, Серада, 23:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік СЗР Расіі распавёў, як краў у Захаду навуковыя даследаванні

3
Кіраўнік СЗР Расіі распавёў, як краў у Захаду навуковыя даследаванні
Сяргей Нарышкін

Сяргей Нарышкін упершыню распавёў пра сваю «службу» ў савецкай разведцы.

Дырэктар Службы знешняй разведкі (СЗР) Расіі Сяргей Нарышкін упершыню распавёў пра сваю «службу» ў савецкай разведцы ў 1980-х гадах. Пра гэта ён напісаў у артыкуле для расійскага часопіса «Разведчык».

Паводле слоў кіраўніка СЗР, у 80-х гадах ён служыў у рэзідэнтуры ў Бруселі і атрымаў заданне сабраць інфармацыю пра навуковыя даследаванні ў галіне СНІДу.

Кіраўніцтва краіны даручыла супрацоўнікам навукова-тэхнічнай разведкі забяспечыць атрыманне інфармацыі пра асноўныя сусветныя даследаванні ў гэтай галіне. Нарышкін распавёў, што былі «дабытыя» метадыкі і прэпараты для дыягностыкі СНІДу, што дазволіла СССР пачаць барацьбу з гэтым захворваннем.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках