Па Варонежу нанесены ракетны ўдар
6- 10.12.2025, 21:38
- 8,832
Расіяне скардзяцца на перабоі са святлом і вадой.
Увечары ў сераду, 10 снежня, па Варонежу быў нанесены ракетны ўдар. Пасля выбуху мясцовыя жыхары паведамілі пра праблемы са святлом і вадой.
Пра гэта паведамляюць расійскія СМІ.
У рэгіёне абвясцілі пагрозу ўдару ракетамі і беспілотнікамі. Праз некалькі хвілін мясцовыя жыхары пачулі выбух, пасля чаго ў асобных раёнах горада пачаліся перабоі са святлом і вадой.
Пры гэтым расіяне паведамляюць, што нібыта збілі 17 ракет.
Губернатар рэгіёна Аляксандр Гусеў пазней паведаміў, што наступствам выбуху нібыта стала збіццё ракеты на падлёце да горада. Паводле яго слоў, абломкамі былі пашкоджаныя шматкватэрныя дамы ў адным з раёнаў Варонежа.