3 сакавiка 2026, aўторак, 12:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палкоўнік запасу ЗСУ растлумачыў, навошта Лукашэнка палохае НАТА паветранымі шарамі

12
Палкоўнік запасу ЗСУ растлумачыў, навошта Лукашэнка палохае НАТА паветранымі шарамі

Гаворка ідзе пра элемент вайсковай падрыхтоўкі, а не пра бяспечную акцыю.

Пра тое, якую ролю могуць адыгрываць гэтыя шары і чым гэта пагражае Літве і саюзнікам, у эфіры «24 канала» расказаў палкоўнік запасу ЗСУ, лётчык-інструктар і ваенны эксперт Раман Світан. Ён растлумачыў, што за такімі запускамі можа стаяць разведка і збор даных для будучых удараў, а не толькі правакацыі Лукашэнкі.

– На першы погляд гісторыя з паветранымі шарамі з Беларусі выглядае як дзіўная выходка Аляксандра Лукашэнкі. Але гэтыя запуски могуць быць элементам разведкі і працаваць падобна да беспілотнікаў, нават калі самі шары фармальна не лічацца вайсковай мэтай. На борце такіх шароў могуць размяшчаць апаратуру для радыёразведкі, а таксама для фота- і відэафіксацыі вайсковых аб’ектаў у краінах Балтыі.

Такія шары могуць выконваць разведвальную функцыю аж да стварэння так званай лічбавай карты мясцовасці, – патлумачыў палкоўнік запасу.

Калі пасля збіцця такіх шароў на іх знойдуць падобнае абсталяванне, гэта ўжо будзе азначаць падрыхтоўку да удараў у гэтым кірунку. Світан параўнаў сітуацыю з тым, як Расія запоўніла еўрапейскую прастору беспілотнікамі, якія здымаюць падыходы да мэт на відэа і фота. Потым гэтыя даныя загружаюць у памяць ракет і ўдарных дронаў, якія ўжо нясуць баявую частку.

Раман Світан растлумачыў, што першым крокам для Літвы і іншых краін Балтыі з’яўляецца збіццё такіх шароў яшчэ ў паветры. Яны могуць несці разведвальнае абсталяванне або нават баявы зарад, таму ўспрымаць іх як бяспечную «выходку» Лукашэнкі нельга. Гаворка ідзе пра элемент вайсковай падрыхтоўкі, а не пра бяспечную акцыю.

– Як гэтаму супрацьдзейнічаць? Адназначна знішчаць гэтыя шары: яны могуць несці баявую нагрузку, іх як мінімум трэба збіваць, – сказаў Світан.

Пасля гэтага, заўважыў Світан, да справы павінны падключацца палітычныя і юрыдычныя механізмы Еўропы. Гаворка пра санкцыйны і судовы ціск на рэжым Лукашэнкі, каб прымусіць яго спыніць такія запускі. Такая рэакцыя павінна паказаць, што выкарыстанне паветраных шароў у ваенных мэтах не застанецца без наступстваў для беларускіх уладаў.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках