Mirror: Афрыканскі «Ной» будуе восем кавчэгаў, чакаючы Вялікі патоп
5- 10.12.2025, 20:12
- 3,446
Жыхар Ганы сцвярджае, што трохгадовы сусветны патоп пачнецца ўжо праз два тыдні.
Жыхар Ганы Эбо Хесус набывае папулярнасць у сацыяльных сетках дзякуючы відэа, у якіх ён будуе восем драўляных кавчэгаў. Мужчына сцвярджае, што завершыць іх да 25 снежня 2025 года — даты, калі, паводле яго слоў, пачнецца трохгадовы сусветны патоп, а ён хоча выратаваць чалавецтва, піша Mirror.
Эбо заявіў, што атрымаў «боскае бачанне», якое папярэдзіла яго пра трохгадовы дождж, які нібыта пачнецца 25 снежня. Паводле яго плана, ён мае намер жыць на кавчэгу ўвесь гэты перыяд.

@ebonoah PAINTING IN PROGRESS #fyp #fypシ゚ #fy ♬ original sound - Nacee Music
Паводле СМІ, няма ніякіх прагнозаў надвор'я, якія сведчылі б пра глабальны патоп у перыяд Калядаў. Тым не менш некаторыя карыстальнікі сацсетак падтрымліваюць ініцыятыву Эбо. Іншыя ж крытыкуюць праект і лічаць, што грошы можна было б выдаткаваць на дабрачыннасць — напрыклад, на дапамогу тым, хто мае патрэбу, або на куплю школьнай мэблі.
Скептыкі таксама звяртаюць увагу на тэхнічныя праблемы: адсутнасць рухавікоў, руля і дастатковай трываласці корпуса. Каментатары адзначаюць, што нават пры маштабным навадненні такія лодкі наўрад ці змогуць доўга трымацца на вадзе і паддавацца кіраванню.

Акрамя таго, крытыкі нагадваюць, што, згодна з Бібліяй, Бог абяцаў больш не караць Зямлю сусветным патопам. У Кнізе Быцця 9:11 сказана: «…больш не будзе патопу, каб знішчыць зямлю».