Прэм'ер-міністр Японіі хоча «як мага хутчэй сустрэцца» з Трампам
1- 10.12.2025, 19:08
- 1,026
На тле трэнняў з Кітаем.
Прэм'ер-міністр Японіі Санаэ Такаіці гатовая «як мага хутчэй сустрэцца» з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам на тле трэнняў з Кітаем. Пра гэта яна заявіла ў парламенце.
«Я магу і паехаць у Вашынгтон, <...> і калі прэзідэнт Трамп паедзе за мяжу, я хацела б сустрэцца як мага хутчэй», — сказала прэм'ер Японіі ў адказ на прапанову правесці сустрэчу з прэзідэнтам ЗША да яго візіту ў Кітай.
Паводле звестак Bloomberg, Японія размяшчае ракетныя батарэі, радары і склады боепрыпасаў на астравах архіпелага Рюкю з-за пагрозы ўжывання Кітаем сілы супраць Тайваня.
У мінулым месяцы Такаіці заявіла, што краіна разгорне сілы самаабароны, калі КНР паспрабуе ўсталяваць кантроль над Тайванем.