10 снежня 2025, Серада, 15:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сёння — Дзень абароны прав чалавека

1
Сёння — Дзень абароны прав чалавека

77 гадоў таму ААН прыняла Ўсеагульную дэкларацыю, якая замацавала асноўныя правы і свабоды.

10 снежня міжнародная грамадскасць адзначае гадавіну прыняцця Ўсеагульнай дэкларацыі прав чалавека.

Гэты дакумент быў прыняты Генеральнай асамблеяй ААН 10 снежня 1948 года, а афіцыйна Міжнародны дзень прав чалавека адзначаецца з 1950 года. Ўсеагульная дэкларацыя прав чалавека стала агульнай нормай, да дасягнення якой павінны імкнуцца народы ўсіх краін, улічваючы, што гэты дакумент па сваёй сутнасці з’яўляецца значным крокам наперад на шляху чалавечага прагрэсу.

Дэкларацыя абвяшчае правы асобы, грамадзянскія і палітычныя правы і свабоды: роўнасць усіх перад законам, права кожнага на свабоду і асабістую недатыкальнасць, свабоду сумлення і іншыя. У дакуменце, у прыватнасці, заяўлена, што ўсе людзі маюць роўныя правы незалежна ад іх асабістых адрозненняў і розніцы ў палітычных сістэмах іх краін.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках