У Беларусі прадаюць сетку крамаў цацак FUNtastik
2- 10.12.2025, 14:05
- 1,080
Бізнес прапануюць купіць цалкам або па частках.
Аб'ява пра продаж беларускай сеткі крамаў дзіцячых цацак FUNtastik з'явілася на пляцоўцы biz24.
Як удакладнілі Office Life у прадаўца, кампаніі «Краіна цацак», набыць можна як увесь бізнес, так і асобныя аб'екты ў рэгіёнах. Ёсць нават варыянт куплі толькі абсталявання якой-небудзь гандлёвай кропкі. Прадстаўнікі прадаўца ўдакладняюць, што цана дамоўная і залежыць ад аб'ёму здзелкі. Прадстаўнікі сеткі сцвярджаюць, што аб'ектамі ўжо цікавяцца.
На сайце брэнда цяпер прадстаўлены адрасы 22 крам FUNtastik. Сетка пад гэтым брэндам, акрамя Мінска, прысутнічае, у тым ліку, у Магілёве, Гродне, Брэсце, Віцебску, Рэчыцы, Баранавічах. Акрамя таго прапануюць дзве крамы пад назвай «Беларуская цацка», дзе прадстаўлены толькі лакальныя брэнды.
Сетка крам FUNtastik уваходзіць у групу кампаній бізнесоўца Уладзіміра Васіленкі і сям'і Чорных.
Аўтар блога пра беларускі бізнес за мяжой Вадзім Сехавіч нядаўна паведамляў, што Уладзімір Васіленак і яго партнёры ўжо пазбавіліся ад афлайн-сеткі і ў Літве.
У 2010-х гандлёвыя кропкі пад брэндам FUNtastik адкрыла ва многіх буйных гандлёвых цэнтрах балтыйскай краіны іх мясцовая кампанія Sanifinas. Але цяпер у яе структуры толькі адна крама ў сталіцы Літвы, а асноўная дзейнасць сканцэнтравана на аптовым гандлі і гандлі праз анлайн-краму.
Рэарганізацыя спрыяльна адбілася на паказчыках літоўскага бізнесу Васіленкі і Ка. Sanifinas у 2024 годзе павялічыла продажы і ўпершыню за апошнія пяць гадоў скончыла фінансавы год з прыбыткам. сетка FUNtastik. Раней яе ўладальнікі закрылі крамы ў Літве.
У 2010-х гандлёвыя кропкі пад брэндам FUNtastik адкрыла ва многіх буйных гандлёвых цэнтрах балтыйскай краіны іх мясцовая кампанія Sanifinas. Але цяпер у яе структуры толькі адна крама ў сталіцы Літвы, а асноўная дзейнасць сканцэнтравана на аптовым гандлі і гандлі праз анлайн-краму.
Рэарганізацыя спрыяльна адбілася на паказчыках літоўскага бізнесу Васіленкі і Ка. Sanifinas у 2024 годзе павялічыла продажы і ўпершыню за апошнія пяць гадоў скончыла фінансавы год з прыбыткам.