«Сволачы! Ідзіце прэч!»: Пажылы жыхар Купянска выгнаў акупантаў з пад'езда
14- 10.12.2025, 11:57
- 22,666
Мужчына адкрыта заявіў расійскім вайскоўцам, каб тыя забіраліся з горада.
Пажылы мужчына лаяе акупанта, які стаіць каля пад'езда шматпавярхоўкі: «Сволачы! Ідзіце прэч і няма чаго сюды прыходзіць! За сваёй Расіяй сачыце».
На Купянскім напрамку мясцовы жыхар шчыра выказаў расійскім акупантам сваё стаўленне да іх прысутнасці і да разбурэнняў, якія яны прынеслі на ўкраінскую зямлю.
Як паведамляе «Цензор.НЕТ», мужчына паказаў захопнікам дарогу і заклікаў іх неадкладна забірацца з тэрыторыі горада.
У адказ на з'яўленне расійскіх вайскоўцаў мужчына эмацыйна заявіў:
«Украінскія салдаты з Жытомірскай вобласці кармілі мяне шакаладам, паштэтамі і каўбасой. А вы, сволачы, ідзіце прэч! І няма чаго сюды прыходзіць, за сваёй Расіяй сачыце, каб яна квітнела!»
Яго словы сталі сімвалам стаўлення мясцовых жыхароў да акупацыйных войскаў, якія прынеслі на Харкаўшчыну вайну, разбурэнні і смерць.