5 снежня 2025, Пятніца, 6:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як Ларыса Даліна падарвала расійскую эканоміку

70
Як Ларыса Даліна падарвала расійскую эканоміку
Ларыса Даліна

Пачаліся цікавыя наступствы.

Заядлая пуціністка Ларыса Даліна прадала сваю кватэру і аддала грошы махлярам. А потым апамяталася і праз суд (!) дамаглася, каб кватэру ёй вярнулі, пакінуўшы пакупніка і без грошай, і без кватэры.

Вядома, суд быў несумленным, такую прывілею далі па блаце — як даверанай асобе Пуціна, яго вернай феадалцы, ўключанай у сістэму ўлады.

А далей пачаліся цікавыя наступствы. Карыстаючыся яе прэцэдэнтам, сотні спрытных прадаўцоў пачалі адсуджваць сабе даўно прададзеныя кватэры, выселяючы адтуль пакупнікоў, якія ўжо даўно лічылі сябе ўласнікамі жылля.

Суд РФ дзеля Даліны фактычна адмяніў і права ўласнасці, і паняцце добрасумленнага набытчыка, і прынцып адказнасці за свае ўчынкі, і безліч розных базавых юрыдычных паняццяў.

У сістэме ўсталявання правоў уласнасці і валодання рознай (звычайна дарагой) маёмасцю ў Расіі пачаўся поўны хаос. Ніхто не ўпэўнены, што яму хоць нешта належыць, усе баяцца прадаваць і купляць дарагую маёмасць, баючыся застацца ні з чым. Праблемы ўжо пачынаюць выходзіць на макраэканамічны ўзровень, бо права ўласнасці літаральна на ўсё стала размытым. Любыя здзелкі вісяць у паветры, бо праз суд можна вярнуць сабе прададзеную ўласнасць, не вяртаючы грошай.

З-за нарастаючага хаосу Даліну цяпер усе расіяне (цалкам справядліва) праклінаюць і лаюць на чым свет стаіць, яе «адмяняюць» і ненавідзяць. Агульнанацыянальная эканамічная шкода ад суда па вяртанні яе кватэры ўжо супастаўная з ударам некалькіх дзесяткаў «Тамагавкаў» па ключавых НПЗ Расіі — і працягвае расці.

(Калі я і перабольшваю, дык нясільна — пачытайце, што пра гэтую гісторыю кажуць і пішуць у РФ: людзі і кампаніі нясуць каласальныя страты).

Карацей, я думаю, самы час абвясціць Даліне афіцыйную падзяку ад ЗСУ. Скажам, «За істотны ўклад у падрыў расійскай эканомікі і абаронназдольнасці». І нават ганаровую грамату ёй выпісаць. Хаця Ларыса Даліна — максімальна агідная, сварлівая, крыклівая і брыдкая цётка, у дадзеным кантэксце яна, імхо, такую ўзнагароду сапраўды заслужыла.

Іван Яковіна, «Фэйсбук»

Напісаць каментар 70

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках