Названы дакладны час адкрыцця літоўска-беларускай мяжы
- 19.11.2025, 18:07
- 1,924
Пункты пропуску адкрыюць ужо заўтра.
Праца пунктаў пропуску Шальчынінкай (з беларускага боку Беняконі) і Мядзінінкай (Каменны Лог) аднавіцца з 00:00 па літоўскім (01:00 па беларускім часе) 20 лістапада, вынікае з інфармацыі на сайце ўрада Літвы.
Пры гэтым паведамляецца, што рух праз згаданыя памежныя пункты будзе магчымы «толькі на аўтамабілі». Такім чынам, верагодна, пра аднаўленне аўтобуснага руху на дадзеным этапе гаворка не ідзе.
Таксама адзначаецца, што «можа ўводзіцца часовае абмежаванне на перамяшчэнне асоб праз пункты Шальчынінкай і Мядзінінкай, калі будуць дастатковыя падставы меркаваць, што такое перамяшчэнне штучна арганізавана, заахвочваецца або дазваляецца пры ўдзеле суседніх дзяржаў і стварае пагрозу нацыянальным інтарэсам бяспекі Літоўскай Рэспублікі».
Пра тое, што ўрад Літвы прыняў рашэнне адкрыць мяжу з Беларуссю, стала вядома ўдзень 19 лістапада.