7 снежня 2025, Нядзеля, 10:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінская Рада звольніла дваіх міністраў

10
Украінская Рада звольніла дваіх міністраў

З-за карупцыйнага скандалу.

На пасяджэнні 19 лістапада Вярхоўная Рада Украіны звольніла Германа Галущэнку з пасады міністра юстыцыі на фоне карупцыйнага скандалу ў энергетыцы. Пра гэта стала вядома з трансляцыі пленарнага пасяджэння парламента, піша liga.net.

Рашэнне аб адстаўцы Галущэнкі падтрымалі 323 дэпутаты. Ні адзін дэпутат не галасаваў супраць.

Галущэнка займаў пасаду міністра юстыцыі з ліпеня 2025 года. Да гэтага з 2021 года ён працаваў міністрам энергетыкі.

Нардэп Яраслаў Жалезняк паведаміў, што таксама дэпутаты падтрымалі звальненне Святланы Грынчук з пасады міністра энергетыкі. Рашэнне падтрымалі 315 дэпутатаў.

12 лістапада прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі выступіў за адстаўку Галущэнкі і Грынчук на фоне расследавання НАБУ маштабнай карупцыйнай схемы ў сферы энергетыкі пад назвай «Мідас».

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках