7 снежня 2025, Нядзеля, 10:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Польшчы ўведзены трэці ўзровень трывогі на чыгунцы

2
У Польшчы ўведзены трэці ўзровень трывогі на чыгунцы
Дональд Туск

Распараджэнне падпісаў прэм’ер-міністр Дональд Туск.

Прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск падпісаў распараджэнне аб увядзенні трэцяга ўзроўню трывогі (CHARLIE) на тэрыторыях чыгуначных ліній, якімі кіруюць PKP Polskie Linie Kolejowe і PKP Linia Hutnicza Szerokotorowa. Пра гэта паведамляе Урадавы цэнтр бяспекі.

Узровень трывогі будзе дзейнічаць з 19 лістапада 2025 года, з 00.00, да 28 лютага 2026 года, да 23.59.

Пры трэцім узроўні трывогі CHARLIE для дзяржаўных установаў і ведамстваў уводзяцца наступныя правілы: кругласутачныя дзяжурствы ў вызначаных органах публічнай адміністрацыі, дзяжурствы для адказных службовых асоб, кантроль даступнасці аб’ектаў у выпадку эвакуацыі, выдача зброі і боепрыпасаў супрацоўнікам, якія выконваюць ахоўныя задачы, кругласутачны нагляд за месцамі, якія раней імі не ахопліваліся.

Для грамадзян асобных патрабаванняў няма, дзейнічаюць агульныя: пільнасць, выкананне загадаў службаў.

Нагадаем, 17 лістапада прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск паведаміў, што на чыгуначнай лініі Варшава — Люблін каля пасёлка Міка адбыўся акт дыверсіі: выбуховая прылада здэтанавала і разбурыла чыгуначнае палатно.

Увечары 17 лістапада кіраўнік МУС Польшчы Марцін Кервіньскі пацвердзіў словы прэм’ера.

«Эксперты адназначна пацвердзілі падрыў», — паведаміў ён.

Міністр юстыцыі Польшчы Вальдэмар Журэк паведаміў, што Мазавецкае аддзяленне Нацыянальнай пракуратуры ўжо пачало афіцыйнае расследаванне па факце дыверсіі.

Заўважым, гэтая чыгуначная лінія злучае Варшаву і Жэшаў — галоўны лагістычны хаб, праз які заходняя зброя паступае ва Украіну.

18 лістапада прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск заявіў, што польскія спецслужбы ўстанавілі асобы людзей, падазраваных у датычнасці да дыверсій на чыгунцы. Гэта двое грамадзян Украіны, якія прыбылі ў краіну з Беларусі і маглі быць завербаваныя расійскай разведкай. Паводле слоў прэм’ера, учыніўшы дыверсію на чыгунцы, абодва пакінулі тэрыторыю Польшчы і вярнуліся ў Беларусь праз памежны пераход у Тэрэспалі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках