7 снежня 2025, Нядзеля, 10:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расія ўдарыла па жылой шматпавярхоўцы ў Харкаве

1
Расія ўдарыла па жылой шматпавярхоўцы ў Харкаве

Больш за 30 чалавек пацярпелі.

У ноч на 19 лістапада расійская армія масіравана атакавала Харкаў беспілотнікамі. Пад удар трапілі Слабадскі, Асноўянскі і Немышлянскі раёны горада, паведаміў кіраўнік ваеннай адміністрацыі Харкаўскай вобласці Алег Сінегубаў. У Слабадскім раёне дрон трапіў у дзевяціпавярховы жылы дом, у выніку чаго ўспыхнуў пажар. З будынка тэрмінова эвакуявалі 48 чалавек, уключаючы траіх дзяцей. Акрамя таго, загарэўся дах размешчанага побач бізнес-цэнтра і гаражы. Таксама былі пашкоджаныя медыцынская ўстанова, супермаркет і як найменш 10 грамадзянскіх аўтамабіляў.

Агулам параненні атрымалі 32 чалавекі, уключаючы дзяцей 9 і 13 гадоў, а таксама 18-гадовую дзяўчыну. Шэсць чалавек былі шпіталізаваныя. «Усе адпаведныя службы працуюць на месцы. Ліквідацыя наступстваў працягваецца», — адзначыў Сінегубаў. Паводле ягоных звестак, у начным нападзе на Харкаў было задзейнічана 19 ударных дронаў тыпу «Герань-2».

Напярэдадні, 18 лістапада, расійская армія нанесла ракетны ўдар па горадзе Берестін у Харкаўскай вобласці. У выніку загінула 17-гадовая дзяўчына, яшчэ 9 чалавек пацярпелі. За дзень да гэтага Расія ўдарыла балістычнымі ракетамі па іншым горадзе вобласці — Балаклеі. Пад удар трапілі жылыя кварталы. Загінулі тры чалавекі, яшчэ дзесяць, сярод якіх трое дзяцей, атрымалі раненні, паведамляў кіраўнік мясцовай ваеннай адміністрацыі Віталій Карабанаў.

Да гэтага расійская армія нанесла адзін з самых смертаносных удараў за гэтую восень па Кіеве. 14 лістапада ў выніку атакі з дапамогай дронаў і балістычных ракет у ўкраінскай сталіцы загінулі сем чалавек, а ў Кіеўскай вобласці — шэсць. Пацярпелі больш за 30 мірных жыхароў, большасці з якіх спатрэбілася шпіталізацыя. У выніку масіраванага абстрэлу былі пашкоджаныя 30 шматкватэрных жылых дамоў у дзевяці раёнах Кіева.

«Гэта была свядома пралічаная атака з мэтай нанесці максімальную шкоду людзям і грамадзянскай інфраструктуры. Свет павінен спыніць гэтыя ўдары з дапамогай новых санкцый», — пракаментаваў удар па Кіеве прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках