7 снежня 2025, Нядзеля, 6:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пісторыус: Балтыйскае мора становіцца арэнай канфрантацыі з РФ

2
Пісторыус: Балтыйскае мора становіцца арэнай канфрантацыі з РФ
Борыс Пісторыус

Ён заклікаў еўрапейскіх саюзнікаў хутка развіваць абароназдольнасць кантынента.

Міністр абароны Германіі Борыс Пісторыус заявіў, што Расія ўзмацняе гібрыдныя атакі супраць еўрапейскіх дзяржаў, каб праверыць іх устойлівасць, у тым ліку і ў Балтыйскім моры.

Пра гэта ён сказаў у аўторак на Берлінскай канферэнцыі па бяспецы.

Пісторыус заклікаў еўрапейскіх саюзнікаў хутка развіваць абароназдольнасць кантынента, указаўшы на рост пагрозы з боку Расіі.

- Масква ўжо ажыццяўляе гібрыдныя атакі супраць нас усіх з дапамогай кібератак, шпіянажу, дыверсій і дэзінфармацыі, – сказаў кіраўнік Мінбароны Германіі.

- Балтыйскае мора, якое доўгі час лічылася мостам паміж еўрапейскімі краінамі, усё больш становіцца арэнай канфрантацыі – у пэўным сэнсе. Гэта палігон Пуціна для выпрабавання нашай здольнасці да стрымання і рэагавання, – дадаў ён.

Таксама Пісторыус згадаў пра пашкоджаныя падводныя кабелі, парушэнне паветранай прасторы і пралёты дронаў.

- Мы больш не можам казаць пра выпадковасці. Гэта стратэгія. Гэта прадвеснікі, – лічыць нямецкі чыноўнік.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках