Беларуска ў сярэдзіне лістапада пайшла ў лес і вярнулася з кошыкам лісічак
1- 18.11.2025, 21:40
- 3,110
Відэафакт.
Да пачатку зімы застаецца менш за два тыдні, але сезон «ціхога палявання» ў краіне не спыняецца. Сёлета ён незвычайна працяглы — нават у сярэдзіне лістапада людзі вяртаюцца з лесу з поўнымі кошыкамі, заўважыла Tochka.by.
Жанчына з Мядзела ў TikTok расказала, што знайшла сапраўдныя лісічкі, хоць гэта грыбы, якія звычайна збіраюць летам. Па яе словах, усе яны былі падмярзлыя.
@senbernar_ya ♬ арыгінальны гук - Ленка путешественница
Карыстальнікі ў каментарыях спрачаліся пра смак такіх грыбоў: адны лічаць, што падмярзлыя становяцца горкімі і «гумовымі», але яшчэ адна блогерка адказала, што нічога горкага не адчувала, і грыбы былі смачныя.