7 снежня 2025, Нядзеля, 12:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Масква апынулася пад атакай БПЛА і не толькі

6
Масква апынулася пад атакай БПЛА і не толькі

На сталіцу РФ паляцела «навінка».

У Расіі зноў заяўляюць пра атаку беспілотнікаў на Маскву. Паводле даных мясцовых суполак, у кірунку расійскай сталіцы рухаліся ўкраінскія дроны, а таксама «навінкі» — тры паветраныя шары з баявой часткай, піша dialog.ua.

Расійскія ўлады паспяшыліся адрапартаваць пра працу ППА, але падрабязнасці фактычна застаюцца незразумелымі, магчыма, гаворка ідзе пра прылёты.

Мэр Масквы Сяргей Сабянін заявіў, што расійская ППА нібыта збіла тры беспілотнікі. Пры гэтым іншыя крыніцы паведамляюць пра перахопы не толькі над горадам, але і ў падмаскоўнай Кубінцы, а таксама ў некалькіх суседніх рэгіёнах.

На час інцыдэнту ў аэрапортах Внукава і Шарамецьева ўвялі абмежаванні на вылеты і прылёты, што фактычна паралізавала працу паветранай гавані сталіцы. Гэта ўжо далёка не першы выпадак, калі атакі дронаў прыводзяць да збояў у працы маскоўскіх аэрапортаў — такая тэндэнцыя ў пэўным сэнсе стала звыклай.

Упершыню трывога з-за «малапамернага паветранага шара» была абвешчана і ў Разанскай вобласці.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках