7 снежня 2025, Нядзеля, 12:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Гэта абсалютны маразм»

12
«Гэта абсалютны маразм»

Беларуска паскардзілася, што ў роумінгу пайшла ў мінус амаль на $1300.

Кліентка беларускага мабільнага аператара МТС паскардзілася на надзвычай дарагі роумінг. Паводле яе слоў, за выкарыстанне 45,3 МБ у роумінгу выставілі рахунак больш як на 4400 рублёў, піша Telegraf.news.

Скрынамі выдаткавых аперацый па рахунку беларуска падзялілася ў Threads, наглядна паказаўшы, як за лічаныя секунды можна пайсці ў мінус на 4400 рублёў.

«Хачу адразу абгрунтаваць: я не карысталася інтэрнэтам, не тэлефанавала, не пісала SMS, у мяне на пару секунд зляцеў рэжым палёту, бо я спрабавала адключыць роумінг у наладах тэлефона, каб пазбегнуць падобнага», — патлумачыла аўтарка допісу.

Карыстальнікі сацсеткі назвалі «абсалютным маразмам» такія захмарныя цэны на роумінг. Простыя матэматычныя падлікі паказваюць, што 1 МБ трафіку ў роумінгу абышоўся дзяўчыне прыкладна ў 97,7 рубля.

«Такое ў прынцыпе ніяк нельга апраўдаць. Навошта такія тарыфы рабіць? Ніхто ў прынцыпе гэтым карыстацца не будзе, гэта проста нейкі антымаркетынг», — абурыўся адзін з каментатараў.

Іншыя, наадварот, сталі на бок мабільнага аператара, адзначыўшы, што ўмовы карыстання сеткай за мяжой падрабязна распісаныя на афіцыйных сайтах аператараў, і з гэтымі ўмовамі неабходна азнаёміцца перад паездкай, каб пазбегнуць падобных эксцэсаў.

«Чалавек дарослы і, здаецца, разумны, павінен ведаць, што роумінг дарагі! Вы самі не выключылі перадачу дадзеных, а проста ўключылі рэжым палёту! Пры чым тут МТС?» — задаўся пытаннем адзін з каментатараў.

Знайшліся і тыя, хто вырашыў дапамагчы аўтарцы допісу практычнай парадай, параіўшы звярнуцца непасрэдна да мабільнага аператара і напісаць заяву на перагляд сумы запазычанасці, дэталёва распісаўшы абставіны, пры якіх адбылося незапланаванае выкарыстанне трафіку.

«Было нешта падобнае, на балансе -1250 рублёў пасля 35 МБ інтэрнэту ў ЕС. Пасля разгляду заявы знізілі запазычанасць амаль да 200 рублёў (амаль на 85%), і гэта больш чым прымальна», — падзяліўся ўласным падобным досведам адзін з карыстальнікаў сеткі.

Сам аператар МТС склаў падрабязную інструкцыю, як адключыць роумінг на час паездкі за мяжу. Зрабіць гэта можна як звярнуўшыся ў салон сувязі, так і праз прыкладанне або набраўшы пэўную каманду на тэлефоне.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках