7 снежня 2025, Нядзеля, 12:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польшча запатрабуе ад Беларусі выдачы дыверсантаў, якія здзейснілі выбухі на чыгунцы

13
Польшча запатрабуе ад Беларусі выдачы дыверсантаў, якія здзейснілі выбухі на чыгунцы

У МЗС выклікалі паслоў.

Польшча запатрабуе ад Беларусі і Расіі выдачы дыверсантаў, якія здзейснілі выбухі на чыгунцы, перадае tvp.info.

«Я еду ў МЗС, каб выканаць тое, пра што абвясціў прэм’ер-міністр, гэта значыць выклікаць прадстаўнікоў Расіі і Беларусі з мэтай дамагчыся таго, каб узяць выканаўцаў пад кантроль», — заявіў міністр замежных спраў Польшчы Радослав Сікорскі.

Раней прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск паведаміў, што дыверсію на чыгунцы здзейснілі двое «грамадзян Украіны», якія супрацоўнічалі з расійскімі спецслужбамі. Пасля гэтага яны выехалі ў Беларусь.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках